БАСРА. Экспарт нафты з поўдню Іраку цалкам спынены пасьля шэрагу выбухаў, якія пашкодзілі нафтаправод. Як паведамілі прадстаўнікі Паўднёвай нафтавай кампаніі Іраку, экспарт можа аднавіцца не раней, чым праз тыдзень.
Нафта, якая здабываецца на поўдні Іраку, складае каля 90 працэнтаў нафтавага экспарту краіны. Яго спыненьне азначае страты, роўныя амаль 60 мільёнам даляраў штодня.