Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі беларускіх дзяцей атрымліваюць адукацыю на беларускай мове?


Паводле чыноўнікаў, прыблізна ў 60% агульнаадукацыйных школаў краіны год таму навучаньне ішло па-беларуску. Расейскамоўных было напалову менш. Такія прапорцыі, як мяркуецца, зафіксуюць і ў сёлетнім верасьні. Аднак вось што кажуць людзі: “У Горадні няма ніводнай школы зь беларускай мовай выкладаньня...” “Большасьць настаўнікаў беларускай мовы не зьяўляецца сябрамі ТБМ і варожа ставіцца да дзейнасьці нашай арганізацыі...” “Бацькі таксама “заганяюць цьвічок” у іхныя галоўкі — мова аджыла сваё, яе ўжо няма...” Шмат хто ня верыць статыстыцы. І дарма: у краіне сапраўды 2700 школаў беларускамоўныя. А цалкам расейскамоўных прыкладна 1350. Астатнія паўтысячы — з выкладаньнем часткі дысцыплін на адной, а часткі — на другой мове. Гэта праўда. Але ня ўся. Бо чыноўнікі ня кажуць пра іншае: матчына слова выціскаецца на пэрыфэрыю, у малакамплектныя школкі... [Поўны тэкст журналісцкага дасьледаваньня.]
XS
SM
MD
LG