Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 1994 годзе Лукашэнка яшчэ быў “бесьсярэбранікам”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 30 жніўня

“Віцебскі пралетарый”, 1934 год. Лёзунгі да ХХ Міжнароднага Юнацкага Дня:

“Комсомольцы, уся працоўная моладзь! Вучыцеся мужнасці і беззаветнай адданасці нашай вялікай сацыялістычнай радзіме ў герояў-лётчыкаў Савецкага Саюза. Моладзь – на самалёты! Комсамольцы! Навядзём парадак у агульнажыцьцях, жактах, больніцах! Прывядзём у культурны, благаўстроены выгляд пасёлкі і сёлы! Арганізуем здаровы досуг моладзі на спортпляцоўках, водных станцыях, у парках, садах, клубах! Ленінскаму комсамолу – слаўныя заваяванні Окцябра, гераічныя традыцыі большэвізма! Няхай жыве ленінізм!”

“Знамя юности”, 1984 год:

“Пачатак восені – час актыўнага ўздыму студэнцкай і вучнёўскай моладзі ва ўборцы ўраджаю. Іх вытворчая праца на калгасных і саўгасных палях павінна зрабіцца канкрэтным унёскам у выкананьне Харчовай праграмы. На працягу першага працоўнага тыдня ва ўсіх сельскагаспадарчых атрадах пройдзе Ўсесаюзны камсамольскі сход з парадкам дня: “Высокая эфэктыўнасьць і якасьць уборачных работ – галоўная задача студэнцкіх сельгасатрадаў”; 11 верасьня – мітынг пратэсту “Я галасую за мір”. Забесьпячэньне фронтам работ, належнымі бытавымі ўмовамі, магчымасьцю ў вольны час адпачыць – твае клопаты, камсорг”.

“Народная газета”, 1994 год:

“Ніякіх пампезных цырымоній з нагоды сённяшняй даты не прадбачыцца. Асабістая сціпласць кіраўніка – гэта, як вядома, крэда Аляксандра Рыгоравіча. Калі верыць гараскопу, то Дзеву – а менавіта пад гэтым знакам нарадзіўся Аляксандр Рыгоравіч – чакае ў бліжэйшыя дні “гарманічны і актыўны перыяд”. А яшчэ практычна ўвесь верасень – “перыяд, спрыяльны для фінансавых спраў”. І паколькі ў асабістым плане прэзыдэнт, як вядома, рэдкасны бессярэбранік (што пацвердзіла нядаўна абнародаваная ім дэкларацыя аб даходах), то лагічна спадзявацца на зрухі да лепшага ў галіне дзяржаўных фінансаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG