Ужо вядома, што мэдалёвы плян беларуская зборная ў Грэцыі ня выканала. З 25 мэдалёў, што плянаваліся, заваявана толькі 15. У гісторыі беларускага спорту Алімпіяда-2004 многім запомніцца правалам гэтага “мэдалёвага пляну”. А калі быць больш дакладным, то, насамрэч, правалілася ўстаноўка Аляксандра Лукашэнкі, які свае прынцыпы кіраваньня краінай вырашыў перанесьці на спорт.
Пра абсурднасьць такой устаноўкі многія дасьведчаныя ў спорце людзі казалі яшчэ да пачатку Гульняў у Афінах. Аднак ані сам Лукашэнка, ані кіраўніцтва Міністэрства спорту да гэтай крытыкі не прыслухаліся. Зараз многія алімпійцы лічаць, што такая камандная палітыка мела нэгатыўныя наступствы. Інакш кажучы, над беларускімі спартоўцамі, якім было загадана прывезьці з Грэцыі мэдалі, вісеў своеасаблівы “дамоклаў меч”. Гэты псыхалягічны прэсінг спрычыніўся да таго, што некаторыя са спартоўцаў, якія нават былі здольныя на высокія спартовыя вынікі, іх не паказвалі.
І ў той жа час, іншыя алімпійцы, якім у Афінах не плянаваліся ўзнагароды, выступалі без такога прэсінгу і, як вынік, заваёўвалі мэдалі. Найлепшы таму прыклад – узыход на спартовы “алімп” Юліі Несьцярэнкі, якая стала алімпійскай чэмпіёнкай у бегу на 100 мэтраў. Вярнуўшыся ў Беларусь з Афінаў, яна паведаміла мне ў гутарцы наступнае:
(Несьцярэнка: ) “Вядома, хваляваньне было вялікае. Але я кажу, што я верыла ў сябе. Я ведала, што я магу. Калі я авалодаю сваімі думкамі, сваімі эмоцыямі, то ў мяне ўсё атрымаецца”.
(Карэспандэнт: ) “Юля, як вы ацэньваеце выступ беларускай каманды?”
(Несьцярэнка: ) “Я лічу, што яна выступіла вельмі добра. Проста было крыўдна слухаць, калі я ад’яжджала зь Менску, як у грамадзкім транспарце звычайныя людзі гаварылі між сабою, дакаралі: маўляў, няма мэдалёў. Проста хочацца сказаць, што гэта вельмі цяжка. І што ўсе стараліся. І былі там і сьлёзы, і радасьць, а ў кагосьці і трагедыі. Усе там стараліся і, як я лічу, выступілі там добра”.
Яшчэ да паездкі на Алімпіяду ў Афіны беларускія алімпійцы вельмі спадзяваліся, што ў Афіны пабалець за іх прыедуць заўзятары зь Беларусі. Рэч у тым, што эмоцыі заўзятараў спартоўцамі, як правіла, успрымаюцца станоўча. Паводле алімпійцаў, зь якімі я меў размову, асабліва істотнае значэньне мае падтрымка з боку суайчыньнікаў у чужой краіне. Такая падтрымка здольная паўплываць на спартовыя вынікі. У гэтай сувязі некаторыя ўдзельнікі Гульняў яшчэ да іх пачатку падавалі спартоваму начальству ідэі пра спрыяньне на дзяржаўным узроўні прыезду ў Афіны калі ня сотняў, дык прынамсі некалькіх дзесяткаў беларускіх заўзятараў.
Аднак, паводле зьвестак спартоўцаў, на афінскіх стадыёнах беларусаў, апроч саміх прадстаўнікоў беларускай алімпійскай дэлегацыі, не было. У прыватнасьці, вось што на гэты конт у гутарцы са мной зазначылі срэбраная прызёрка Алімпіяды цяжкаатлетка Ганна Бацюшка і Юлія Несьцярэнка:
(Бацюшка: ) “Па-мойму, не было беларускіх заўзятараў. Там былі толькі прадстаўнікі нашай дэлегацыі”.
(Карэспандэнт: ) “Юля, а як вы ставіцеся да падтрымкі балельшчыкаў і ці мелі вы яе ў Грэцыі?”
(Несьцярэнка: ) “Прыходзіла шмат паштовак. Было шмат тэлефанаваньняў. Мы ўсё атрымалі, усе словы падтрымкі мы прачыталі. Гэта вельмі захапляе, натхняе. Малайцы, людзі, што тэлефанавалі, пісалі. Усім дзякуй!”