ГРОЗНЫ. У Чачэніі ўчора адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Паводле папярэдніх неафіцыйных зьвестак пераможцам стаў Алу Алханаў, пра-маскоўскі кандыдат і кіраўнік чачэнскага міністэрства ўнутраных справаў. За яго прагаласавалі прынамсі 70% выбаршчыкаў. Афіцыйныя вынікі маюць быць абвешчаныя сёньня блізу 12 гадзінаў маскоўскага часу. У выбарах узялі удзел блізу 80% грамадзянаў з правам голасу. Адзін з кандыдатаў, Маўсур Хамідаў, заявіў, што парушэньні ў часе галасаваньня адбываліся паўсюдна.