ПАРЫЖ. Міністар замежных справаў Францыі Мішэль Барн’е тэрмінова накіроўваецца на Блізкі Усход, каб дамагчыся вызваленьня захопленых у Іраку двух францускіх журналістаў. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак паведаміў пра гэта у тэлезвароце. Журналісты Жорж Мальбруно і Хрысьціян Шэно захопленыя групоўкай “Ісьлямская армія Іраку”, якая патрабуе неадкладна адмяніць закон адносна забароны насіць рэлігійную атрыбутыку у францускіх навучальных установах.