Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чачэніі закрыліся выбарчыя пункты


ГРОЗНЫ. У Чачэніі сёньня адбыліся прэзыдэнцкія выбары, выбарчыя пункты зачыніліся. Як мяркуецца, апярэджвае Алу Алханаў, пра-маскоўскі кандыдат і кіраўнік чачэнскай паліцыі. Вынікі маюць быць абвешчаныя заўтра. У выбарах узялі удзел 79 працэнтаў грамадзянаў з правам голасу, паводле старшыні выбарчай камісіі Абдулы-Кэрыма Арсаханава. Паведамленьне не пацьверджанае незалежнымі крыніцамі. Адзін з кандыдатаў, Маўсур Хамідаў, заявіў, што парушэньні у часе галасаваньня адбываліся паўсюдна.
XS
SM
MD
LG