СІДОН. Два чалавекі забітыя і шасьцёра параненыя у выніку перастрэлкі у найбольшым лягеры палестынскіх уцекачоў у Ліване. Сутыкненьні адбыліся паміж прыхільнікамі лідара палестынскай аўтаноміі Ясіра Арафата і ваяўнікамі групоўкі Асбат-аль-Ансар, якая знаходзіцца у амэрыканскім сьпісе тэрарыстычных арганізацыяў.