Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя шукае шляхі вызваленьня журналістаў-закладнікаў


ПАРЫЖ. Урад Францыі сёньня зьбіраўся на экстрэннае паседжаньне пасьля паведамленьня, што у Іраку захопленыя у закладнікі два францускіх журналіста. У паседжаньні бралі удзел лідары мусульманскай абшчыны Францыі. Па заканчэньні паседжаньня міністар унутраных справаў Францыі Дамінік дэ Вільпэн заклікаў захопнікаў вызваліць журналістаў. Журналісты захопленыя экстрэмісцкай групоўкай, якая патрабуе неадкладна адмяніць закон адносна забароны насіць рэлігійную атрыбутыку у францускіх навучальных установах.
XS
SM
MD
LG