Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баі каля Багдаду


БАГДАД. Баі паміж шыіцкімі ваяўнікамі і амэрыканскімі вайсковымі сіламі адбыліся каля сталіцы Іраку, у Садр Сіці. Цягам апошніх 24 гадзінаў загінулі 10 чалавек, як паведаміў прадстаўнік міністэрства аховы здароўя Іраку. Лідар адной з мясцовых абшчынаў, Карым аб-Біхасі, паведаміў у інтэрвію агенцтву Reuters, што прадстаўнікі ірацкага ураду пачалі перамовы з амэрыканскімі вайскоўцамі, каб спыніць гвалт. На поўначы Іраку у горадзе Масул амэрыканскія вайскоўцы забілі двух ваяўнікоў, якія абстралялі патруль. Дзесяткі ірацкіх цывільных жыхароў былі параненыя у часе перастрэлкі.
XS
SM
MD
LG