КАБУЛ. На паўднёвым усходзе Афганістану у правінцыі Нангархар у суботу на міну трапіла машына з супрацоўнікамі ААН, якія дапамагаюць у падрыхтоўцы прэзыдэнцкіх выбараў. Трое супрацоўнікаў ААН, якія былі у машыне, не пацярпелі . ААН прыпыніла працы у раёне нападу.
Падобнымі нападамі Талібан абяцаў сарваць выбары у Афганістане.