Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамір''е ў Нэджэфе: аятала сустрэўся са сьвятарамі


НЭДЖЭФ. Духоўны лідэр ірацкіх мусульманаў-шыітаў Вялікі Аятала Алі Ас-Сістані сустрэўся сёньня са сьвятарамі ў Нэджэфе, пасьля таго, як у гэтым сьвятым для мусульманаў горадзе запанавала перамір’е. Жыхары Нэджэфу вяртаюцца ў свае дамы – шмат хто ўцёк з гораду на тры тыдні, калі ў Нэджэфе адбываліся крывавыя баі паміж войскамі кааліцыі і прыхільнікамі радыкальнага шыіцкага клірыка Мактады Ас-Садра. Ас-Сістані змог пераканаць Ас-Садра спыніць супраціў і пакінуць маўзалей Імама Алі – дзе забарыкадаваліся ягоныя прыхільнікі. Іншы клірык – Шэйх Алі Наджафі – пасьля сустрэчы з Ас-Сістані – заявіў, што надалей ёсьць небясьпека аднаўленьня ўзброенага канфлікту, калі ня будзе знойдзены шлях да сканчэньня амэрыканскай акупацыі Іраку. Частка амэрыканскіх жаўнераў пакінула Нэджэф, аднак там засталіся блёк пасты, а некаторыя прыхільнікі Ас-Садра адмовіліся цалкам раззброіцца. Між тым у адным з раёнаў Багдаду - Садр-Сіці працягваецца страляніна паміж паўстанцамі і войскам ЗША.
XS
SM
MD
LG