Судовая заля сёньня напалову пуставала. Валерыя Леванеўскага прывёў міліцыянт, зь якім яны былі счэплены кайданкамі: адзін бранзалет на руцэ Леванеўскага, другі — на руцэ міліцыянта. Гэтак жа абвінавачанага вывелі на перапынак.
Абодва абвінавачаныя адмовіліся пакуль даваць паказаньні. Яны спаслаліся на тое, што ім дагэтуль не была патлумачаная сутнасьць абвінавачаньня — у якіх словах, сказах вершу, за распаўсюд якога сядзіць у сьледчым ізалятары Леванеўскі, яны абразілі прэзыдэнта Лукашэнку. Іншымі словамі, яны патрабуюць канкрэтызаваць фармулёўку абвінавачаньня. Але і пракурор, і судзьдзя не зважаюць на гэта.
(Бірылаў: ) “Я лічу, што гэта законнае патрабаваньне абвінавачаных, тых, хто падазраецца ў зьдзяйсьненьні любога злачынства – ведаць, у чым іх абвінавачваюць канкрэтна, у поўным аб’ёме, каб можна было ажыцьцяўляць сваю абарону. Гэта дагэтуль ня зроблена, хаця неаднаразова патрабавалася і Васільевым, і Леванеўскім у сваіх хадайніцтвах”.
Гэта было меркаваньне адваката Аляксандра Бірылава, які абараняе на працэсе Валерыя Леваенўскага і Аляксандра Васільева.
На фотаздымку: адвакат Аляксандар Бірылаў.