Юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Ўладзімер Лабковіч паведаміў, што з усіх вылучаных партыямі прэтэндэнтаў у акруговыя камісіі прайшлі 28 чалавек, гэта каля 9%, і яны складаюць прыблізна 2% ад усіх сябраў акруговых камісіяў.
(Лабковіч: ) “Аб’яднаная грамадзянская партыя — 3 чалавекі, Партыя камуністаў беларуская — 18 чалавек ад партыі і 3 чалавекі шляхам збору подпісаў, БСДГ — нуль чалавек і Беларуская партыі працы — нуль чалавек. Напрыклад, у Віцебскай вобласьці Глыбоцкая выбарчая акруга — адзіная камісія ва ўсёй рэспубліцы, у якой ёсьць тры прадстаўнікі апазыцыйных дэмакратычных партыяў. Гэта сябры ПКБ, партыі БНФ і АГП. Напрыклад Гарадзенская і Менская вобласьць — па нулях, там найбольш заўзята выканалі дзяржаўны заказ на няпропуск дэмакратычных прэтэндэнтаў у камісіі”, — паведаміў юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Ўладзімер Лабковіч.
А вось як ацэньвае пэрспэктывы працы падчас выбарчай кампаніі сябра Рэчыцкай акруговай камісіі, прадстаўнік грамадзкага аб’яднаньня “Адраджэньне” Сяргей Гапанюк:
(Гапанюк: ) “У нас балятуецца наш кандыдат Пуціцкі Валер Мікалаевіч ад Партыі БНФ. Верагодна, улады так вырашылі зьмякчыць абстаноўку. Мы адчуваем, што падводныя камяні недзе ёсьць, таму што так гладка ня можа быць”.
Кіраўнік Партыі БНФ Вінцук Вячорка паведаміў пра вылучэньне прэтэндэнтаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, дзе непасрэдна будзе весьціся падлік галасоў:
(Вячорка: ) “Мы маем намер выстаўляць людзей ва ўчастковыя камісіі ўсіх участкаў, дзе балятуюцца нашыя кандыдаты. А паколькі ў кожнай акрузе ў сярэднім 32–35 участкаў, то зразумела, такая колькасьць людзей і будзе выстаўляцца. Колькі будзе ўзята? Паводле інфармацыі, якой я валодаю, у акрузе, дзе я сам балятуюся, ужо ўсе людзі, якія ва ўчастковых камісіях маюць быць ад вэртыкалі, ведаюць, што яны ў гэтых камісіях ёсьць. Бо, як правіла, іх увогуле не чапалі з папярэдніх выбараў, калі яны сябе добра, гэта значыць, паслухмяна праявілі. Тым ня менш, мы будзем вылучаць людзей ва ўсе ўчастковыя камісіі”.