АНКАРА. Дзьве турэцкія энэргетычныя фірмы пачалі эвакуацыю свайго пэрсаналу зь Іраку каб уратаваць жыцьцё двум сваім супрацоўнікам, што былі захопленыя ўзброенымі экстрэмістамі.
Учора, прыватныя турэцкія тэлекампаніі паказалі відэёзапіс, дзе выкрадальнікі кажуць, што заб’юць закладнікаў, калі фірмы, дзе яны працавалі, цягам трох дзён не спыняць сваю дзейнасьць у Іраку.