БУХАРЭСТ. Улады Румыніі заяўляюць, што зьвернецца са скаргай на дзеяньні Украіны ў Гааскі трыбунал, калі ўкраінцы ня спыняць будоўлю каналу ў дэльце ракі Дунай, дзе месьціцца экалягічны запаведнік.
Напярэдадні Украіна ўжо адкрыла частку каналу на Дунаі для суднаходства.
Украінскія ўлады пачалі паглыбляць і пашыраць 70-ці кілямэтровы канал, каб зрабіць больш лёгкім доступ караблёў да Чорнага мора.