Цэнтарвыбаркам Беларусі сёньня разгледзеў запыт адной з акруговых камісіяў Магілёўскай вобласьці наконт прызнаньня сапраўднымі подпісаў выбарцаў, якія прад’яўляюць старыя савецкія пашпарты альбо пашпарты ўзору 1993 году з гербам ”Пагоня”. Сэрыя і нумар пашпарту запісваюцца ў падпісных лістах; пашпарт патрэбен таксама кандыдатам пры вылучэньні ц выбарцам пры галасаваньні. Без асаблівай дыскусіі Цэнтарвыбаркам ухваліў пастанову з тлумачэньнем, што такія пашпарты ня могуць прызнавацца сапраўднымі пры рэалізацыі грамадзянамі выбарчых правоў. Адпаведна акруговым камісіям рэкамэндавана прызнаваць несапраўднымі такія подпісы грамадзянаў за вылучэньне кандыдатаў.
ЦВК спаслаўся на пастанову Савету Міністраў, паводле якой старыя пашпарты прызнаюцца несапраўднымі з 1 ліпеня 2004 году. У МУС Беларусі патлумачылі, што новыя пашпарты атрымалі 99,8% грамадзянаў краіны. Не памянялі сваіх пашпартоў каля 25 тысяч чалавек, у тым ліку тыя, хто знаходзіцца ў турмах і на лячэньні ў псыханэўралягічных шпіталях. Каля 200 грамадзянаў адмовіліся ад атрыманьня новага пашпарту паводле рэлігійных ці іншых перакананьняў. Такім чынам, грамадзяне са старым пашпартамі ў пазасудовым парадку пазбаўленыя выбарчага права. Гэта не адпавядае Канстытуцыі й выбарчаму заканадаўству, — зазначае вядомы юрыст Мечыслаў Грыб.
(Грыб: ) “У нас ёсьць шэраг людзей, выбарцаў, якія проста не пасьпелі яшчэ памяняць сваіх пашпартоў, ці прынцыпова ня хочуць мяняць з гэтай сымболікай. Такіх людзей няшмат, тым ня менш, калі парушаюцца правы аднаго чалавека — гэта ўжо парушэньне правоў грамадзян. Справа ж ня ў тым, колькі, а ў сутнасьці гэтых падыходаў. Так раней ніколі не было, з заменай пашпарту гэта ніколі ня зьвязвалася. Як я мяркую, Канстытуцыя гэтага не патрабуе, Выбарчы кодэкс гэтага не патрабуе. Ён патрабуе пашпарт ці другі дакумэнт, які пацьвярджае асобу чалавека. Стары пашпарт таксама пацьвярджае асобу чалавека”.
Мечыслаў Грыб кажа, што рашэньне ЦВК можа быць абскарджанае ў Канстытуцыйным судзе ці пракуратуры.
Кіраўнічка Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацяна Процька таксама лічыць апошнюю пастанову ЦВК парушэньнем выбарчых правоў грамадзянаў, аднак кажа, што людзі, якія лічаць для сябе важным удзел у выбарах, могуць адстаяць свае выбарчыя правы, узяўшы, напрыклад, даведкі ў міліцыі аб тым, што яны пераафармляюць пашпарт.
(Процька: ) “Гэта ня сьведчыць пра дэмакратычны характар нашай выбарчай працэдуры, але гэта значна меншая недэмакратычнасьць, чым пытаньні, якія ўзьнікалі падчас рэгістрацыі ініцыятыўных групаў. Вось з 50 чалавек знайшлі аднаго грамадзяніна Расеі, трэба яго выкрасьліць і групу зарэгістраваць. Але не зарэгістравалі групу. І гэта больш значнае парушэньне”.
Адзін з актывістаў ПКБ Анатоль Заўялаў з Магілёва сёньня наўпрост заявіў ЦВК аб парушэньні сваіх выбарчых правоў у сувязі з тым, што групу не зарэгістравалі, калі адзін зь яе ўдзельнікаў заявіў, што ўвайшоў у яе нядобраахвотна. Цэнтарвыбаркам адмовіў спадару Заўялаву, а таксама яшчэ двум заяўнікам, групы якіх не зарэгістравалі акруговыя камісіі. Назіральнік ад ПКБ Дзьмітры Яненка зазначыў, што рашэньне ЦВК па скарзе спадара Заўялава будзе абскарджанае ў Вярхоўным судзе.
(Яненка: ) “Мы лічым, што ініцыятыўная група была сфармаваная ў адпаведнасьці з заканадаўствам. А той момант, што ў акруговай камісіі зьявіўся гэты ліст аб тым, што чалавек не даваў такой згоды, ён вельмі дзіўны, таму што некалькі дзён нашыя прадстаўнікі заходзілі ў акруговую камісію і прасілі: пакажыце нам гэты ліст. І ім адмаўлялі”.
Спадар Яненка кажа, што толькі на сёньняшнім паседжаньні ЦВК актывістам партыі ўдалося пабачыць заяву чалавека пра нядобраахвотнасьць свайго ўдзелу ў ініцыятыўнай групе.