У зборшчыка подпісаў з Рэчыцы Віталя Грыба прапалі сёньня падпісныя лісты ў падтрымку вылучэньня кандыдатам у дэпутаты старшыні мясцовай арганізацыі грамадзкага аб`яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Леаніда Невара.
Як паведаміў спадар Грыб, ім сабрана было звыш паўсотні подпісаў. Запоўненыя і чыстыя падпісныя аркушы, як лічыць зборшчык подпісаў, былі скрадзеныя з тэчкі на працы ў таварыстве “НТС” альбо ў адной з трох рэчыцкіх крамаў, дзе спадар Грыб чыніў касавыя апараты.
Усе іншыя рэчы, у тым ліку і невялікая сума грошай, засталіся не кранутымі.
Зборшчык подпісаў Віталь Грыб і прэтэндэнт у кандыдаты парлямэнту Леанід Невар падалі адмысловыя заявы ў міліцыю і акруговую выбарчую камісію.