ДУШАНБЭ. Злучаныя Штаты занепакоеныя пагаршэньнем сытуацыі са свабодай слова ў Таджыкістане.
Напярэдадні ў гэтай краіне спынілі выхад некалькі газэтаў пасьля таго, як улады закрылі адзіную друкарню, якая пагаджалася іх друкаваць.
Падаткавая служба заяўляе, што друкарня была закрытая з прычыны фінансавых парушэньняў, аднак прадстаўнікі незалежнага друку ўпэўненыя, што гэта было зроблена каб спыніць усялякую крытыку напярэдадні парлямэнцкіх выбараў, што адбудуцца ў Таджыкістане ў наступным годзе.
Амбасада ЗША ў Душанбэ заклікала таджыкскія ўлады дбаць пра забесьпячэньне свабоды слова ў краіне.