Чым зацікавіла навукоўцаў звычайная бабуля? Сацыяльныя антраполягі й іншыя навукоўцы, што сабраліся ў ЗША на канфэрэнцыю, сьведчаць: бабулі выконваюць функцыю “кансэрваваньня” сямейнай памяці і перадачы яе праз пакаленьне. “Бабуля – важны чыньнік эвалюцыі грамадзтва”, гаворыцца ў заключэньні гэтай канфэрэнцыі.
Праўда, бабулі перадаюць дзецям ня толькі фальклёр і мову, але й міты ды стэрэатыпы, якія працавалі ў пару іхняй маладосьці. Гэта датычыць і беларускіх бабуляў. Гаворыць этнасоцыяпсыхоляг Павал Урбановіч:
(Урбановіч: ) “Вельмі часта з гэтым сустракаюся, калі працую. Напрыклад: здабыць вялікія грошы нельга без крадзяжу або страшэннай, да крывавых мазалёў працы. Бабулькі цяперашнія па вялікаму рахунку ніколі не былі жанчынамі. Не ў полавай прыналежнасьці, а ў сваёй галаве. Асабліва вясковыя. Яны працавалі. Працавалі. Працавалі. Дзесьці пасьля першай Сусьветнай і далей яны працавалі і за мужчынаў. Ну, зь цягам часу, дзякуй Богу, гэта зьмянілася, але два пакаленьні жылі так”.
Амаль кожны пяты беларус – гэта пажылая жанчына. У побыце іх называюць яшчэ і “бабкамі”. Не заўважыць іх немагчыма – яны апранаюцца быццам ва ўніформу і большую частку дня праводзяць па-за домам: прадаюць хатнюю дробязь са скрынак або сядзяць на зэдліках, абмяркоўваючы жыцьцё суседзяў і знаёмых. Там я й знайшла 70-гадовых Валянціну Андрэеўну й Вольгу Мацьвееўну.
(Валянціна Андрэеўна: ) “Я нікуды не хаджу. Каля дома на зэдліку. Няма здароўя. Дзеці завязуць у вёску, дык і добра”.
Бабулі атрымоўваюць па 50 даляраў пэнсіі, яны задаволеныя жыцьцём, хаця й ня лічаць яго добрым.
(Валянціна Андрэеўна:) “Сьціпла жыць хапае. Сьціпла калі. Тым больш я інвалід, што мне там трэба”.
(Вольга Мацьвееўна: ) “А вось як купіш якія боты, то тут ужо…”
(Валянціна Андрэеўна: ) “Або лекі. Я – інвалід другой групы па нагах. Калі малады, нічога ня думаеш, якая старасьць будзе. Марыш, што ўсё будзе як у казцы, цудоўна. А яно наадварот. Каму мы патрэбныя? Мы сваё адпрацавалі, нікому мы не патрэбныя”.
Беларускія бабкі апранаюцца і прычэсваюцца аднолькава – у стылі “бывай, маладосьць”. Вось чым тлумачыць “касьцюм бабкі” спадар Урбановіч:
(Урбановіч: ) “Гэта такі архетып. Таму дзіўна пабачыць бабулю ў шортах, нават нагавіцах, або з мабілкаю. Проста мы не прызвычаіліся, што стары чалавек можа быць сучасным, жывым, актуальным”.
Частка грамадзтва недалюблівае бабак за іхнюю актыўнасьць і кансэрватызм падчас выбараў. Бабкі – а іх амаль пятая частка грамадзтва – ахвотна галасуюць за кансэрвацыю існага ладу: абы горай не было.
Ці непазьбежна для беларускі стацца бабкаю? Ёсьць думка, што бабкамі робяцца колішнія “дзевушкі”, якія пасьля сталі “цёткамі”. Проста не хапіла ў грамадзтва культуры называць людзей не паводле біялягічнай прыналежнасьці (“мужчына”, “дзевушка”, “жэншчына”), а паводле сацыяльнай (спадарыня, спадар, спадарычна; пан, панна, пані).