110-я Партызанская выбарчая акруга Менска – вельмі стракатая: тут і прыватны сэктар, і цыганскае паселішча, і былы ваенны гарадок, рабочыя інтэрнаты, прэстыжныя дамы па вуліцы Пуліхава, дзе пражывае былая савецкая намэнклятура (у народзе іх яшчэ называюць “андатравымі выселкамі”), і шыкоўныя катэджы “новых беларусаў” – пасёлак “Забудова”. У складзе ініцыятыўнай групы па вылучэньні ў кандыдаты ў дэпутаты Людмілы Гразновай – 52 сябра (для параўнаньня: у групе Анатоля Красуцкага, які зьбіраецца вылучацца ў гэтай самай выбарчай акрузе – 156 чалавек).
Ірына Слаўнікава, сябра ініцыятыўнай групы Людмілы Гразновай, у панядзелак увечары ўсталявала “рэкорд” групы: за адну гадзіну сабрала 11 галасоў – у былым ваенным гарадку ў Сьцяпянцы. Агітацыя пакуль яшчэ забароненая, дазволенае толькі інфармаваньне: паказаць фота прэтэндэнта, распавесьці пра яго біяграфію, перадвыбарчую праграму. Ірына Слаўнікава лічыць, што самае цяжкае – распавесьці выбарніку пра кандыдата, ня маючы ілюстрацыйнага матэрыялу, улётак, праграмы.
(Cлаўнікава: ) “Ох, гэта адзін з самых цяжкіх нашых іспытаў, даводзіцца літаральна на пальцах тлумачыць людзям, што за кандыдат, якая ў яго праграма, за што ён будзе змагацца. Людзі ня ведаюць абсалютна нічога.
(Карэспандэнтка: ) “А наагул, ваша ўражаньне: наколькі народ, так бы мовіць, палітычна адукаваны, ці ведае ён пра выбары, ці разумее ён, што ад яго хочуць?”
(Слаўнікава: ) “Наш народ, на жаль, ня ведае самага элемэнтарнага, ня толькі азоў Выбарчага кодэксу, а што наагул адбудуцца выбары. Прыходзіцца людзям тлумачыць. Бальшыня ня ведае абсалютна нічога”.
(Карэспандэнтка: ) “А як рэагуюць на тое, што ваш прэтэндэнт – жанчына?”
(Слаўнікава: ) “Мужчыны вельмі радыя, і часта толькі з гэтай прычыны падпісваюцца. Жанчыны кажуць: “Мужыкі надакучылі, няхай паспрабуе жанчына”.
(Карэспандэнтка: ) “А ці спрабавалі вы ня толькі па кватэрах зьбіраць подпісы, а стаяць у пікетах, іншымі нейкімі спосабамі?”
(Слаўнікава: ) “Канешне. Людзі стаяць у пікетах, але збор подпісаў у пікетах ідзе вельмі слаба”.
(Карэспандэнтка: ) “Што цяжэй за ўсё чальцу ініцыятыўнай групы?”
(Слаўнікава: ) “Вельмі цяжка стала трапіць да выбаршчыкаў, на ўсіх пад’ездах дамафоны, людзі не пускаюць у пад’езд. Але самае цяжкае – не фізічная, а эмацыйная нагрузка: людзі звальваюць на цябе свае праблемы, маўляў, няма грошай, няма працы. Вельмі цяжка псыхалягічна”.
Сапраўды, у такіх жорсткіх умовах распавесьці пра кандыдата, давесьці яго праграму вельмі складана, сьцярджаюць усе зборшчыкі подпісаў. Даводзіцца ўсе свае здольнасьці нават артыстычныя выкарыстоўваць, каб загітаваць чалавека паставіць подпіс. Трэба яшчэ тлумачыць элемэнтарныя асновы выбарчага права.
Але ж чаму такія абмежаваньні? Палітоляг і юрыст Міхаіл Пліска тлумачыць усе складанасьці, забароны і перашкоды, зь якімі сутыкаюцца чальцы ініцыятыўных груп такім чынам:
(Пліска: ) “Улады робяць усё, каб чальцы ініцыятыўных груп не маглі весьці ніякай папярэдняй агітацыі. У ніводнай краіне няма такіх жорсткіх умоваў збору подпісаў, як у нас. Дарэчы, гэта не ініцыятыва самога заканадаўства, а падзаконных актаў, якія прымае Цэнтральная выбарчая камісія. Ня толькі робяцца абмежаваньні пры зборы подпісаў у памяшканьні, калі людзі ходзяць па кватэрах. Але ЦВК тлумачыць, што калі хочаце зьбіраць подпісы на адкрытым паветры, то неабходна атрымаць дазвол гарвыканкаму ці райвыканкаму. Гэта, канешне, ненармальна”.
(Карэспандэнтка: ) “Чальцы ініцыятыўных груп распавядаюць, што людзі не інфармаваныя і проста ня ведаюць пра выбары...”
(Пліска: ) “З пункту гледжаньня пабудовы ўлады ў нашай краіне гэта натуральна, таму што перавага аддаецца інстытуту прэзыдэнцтва. Безумоўна, існуючаму рэжыму, так бы мовіць, не з рукі падкрэсьліваць увагу да выбараў у Палату прадстаўнікоў. І таму яны робяць усё, каб гэтыя выбары прайшлі ціха”.