Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталічныя ўлады спрабуюць абмежаваць продаж незалежных выданьняў праз супэрмаркеты


Алег Грузьдзіловіч, Менск Адразу некалькі супэрмаркетаў Менску адмовіліся гандляваць незалежнымі газэтамі. Паводле зьвестак журналістаў гэтых выданьняў, рэкамэндацыя атрыманая ад адказных менскіх чыноўнікаў.

На гэтым тыдні некаторыя вялікія крамы Менску не прынялі сьвежых нумароў “Белорусской деловой газеты”, “Белорусской газеты”, “Белорусского рынка” і “Народнай волі”. Кіраўнікі супэрмаркетаў спасылаліся на вусную рэкамэндацыю гарадзкіх уладаў, якую нібыта давёў намесьнік начальніка ўправы спажывецкага рынку Ўладзімер Міргалоўскі. Сам чыноўнік не пацьвярджае, што сапраўды даваў гандлярам такія рэкамэндацыі. Не камэнтуюць становішча і кіраўнікі крамаў. Калі я паспрабаваў зьвязацца з кіраўніцтвам адной з найбуйнейшых менскіх крамаў “Прэстан-маркет” і паведаміў, чым цікаўлюся, там адказалі, што нікога з кіраўнікоў крамы няма на месцы.

У “Прэстан-маркеце” разам зь іншымі незалежнымі выданьнямі прадаваўся і штотыднёвік “ Белорусский рынок”. А ўсяго да 5% накладу газэты разыходзілася праз сталічныя крамы, сьцьвярджае рэдактар штотыднёвіка Вячаслаў Хадасоўскі. Ён лічыць, што спроба пазбавіць пакупнікоў буйных крамаў незалежных газэтаў тлумачыцца прычынамі, зьвязанымі з будучымі парлямэнцкімі выбарамі.

(Хадасоўскі: ) “Гэта ўсё разьлічана да парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму. Шэраг унівэрсамаў адмовіліся прадаваць нашу газэту. Зразумела, гэта вялікі ўдар па нас. Але мы разьлічваем, што будзем выходзіць і даходзіць да чытача”.

Паводле зьвестак рэдактараў “нерэкамэндаваных” газэтаў, ад супрацоўніцтва зь імі адмовілася сем супэрмаркетаў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG