Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў позву ЭГУ да міністэрства адукацыі


Учора Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў позву кіраўніцтва Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту да міністэрства адукацыі. Кіраўніцтва ЭГУ аспрэчвала рашэньне міністэрства адукацыі ануляваць ліцэнзію ўнівэрсытэту. Прычынай была названа “адсутнасьць матэрыяльнай базы навучаньня”.

Кіраўніцтва ўнівэрсытэту мае намер падаць новую позву ў Вярхоўны суд – гэтым разам на гаспадарчы аддзел адміністрацыі прэзыдэнта. Кіраўніцтва ЭГУ лічыць, што гэтая ўстанова незаконна скасавала дамову на арэнду памяшканьня з ўнівэрсытэтам, і тым самым пазбавіла навучальную установу той самай матэрыяльнай базы.

Гл. таксама Студэнтаў ЭГУ запрашаюць на вучобу ў Эўразьвяз і Расею
XS
SM
MD
LG