Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны алімпійскі камітэт адказаў на запыт НАК Беларусі пра Сівакова


Міжнародны алімпійскі камітэт даў адказ на зварот Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі наконт рашэньня ўраду Грэцыі не пускаць на Алімпіяду кіраўніка беларускай дэлегацыі, міністра спорту Юрыя Сівакова. У лісьце, падпісаным прэзыдэнтам МАК Жакам Рагэ, паведамляецца, што Міжнародны алімпійскі камітэт зьвяртаўся па гэтым пытаньні да ўраду Грэцыі і атрымаў адказ, што такім было меркаваньне Эўразьвязу і што Афіны дзейнічалі ў адпаведнасьці з рашэньнямі, прынятымі эўрапейскімі партнэрамі па ўсіх пытаньнях, уключна з пытаньнямі бясьпекі.

Міжнародны алімпійскі камітэт у сваім лісьце паабяцаў у будучыні прынцыпова адсочваць усе моманты, зьвязаныя з падобнымі сытуацыямі. “Палітычныя пытаньні не павінныя пераносіцца на спартовыя арэны” – гаворыцца ў лісьце.
XS
SM
MD
LG