Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Войскі кааліцыі рыхтуюцца да штурму ў Нэджэфе


НЭДЖЭФ. У гэтым ірацкім горадзе дваццаты дзень працягваюцца цяжкія баі паміж войскамі кааліцыі і ўзброенымі прыхільнікамі радыкальнага шыіцкага клірыка Моктады ас-Садра. Шыіцкая сьвятыня - маўзалей Імама Алі, у якім забарыкадаваліся паўстанцы, абкружаны амэрыканскімі жаўнерамі. Ад раніцы ў цэнтар Нэджэфу прыбываюць падразьдзяленьні ірацкай гвардыі. Міністар абароны Іраку Хазім аш-Шаалан заявіў. (аш-Шаалан) “Каля маўзалею зьбіраюцца вялікія сілы ірацкай гвардыі і мы цяпер чакаем сігналу да штурму. Калі толькі паўстанцы не здадуцца каб захаваць сваё жыцьцё і жыцьцё тых, хто знаходзіцца з імі ў маўзалеі” Між тым карэспандэнт нашага радыё ў Нэджэфе Пэйман Пэджман кажа, што жыхары сьвятога для шыітаў гораду вінавацяць у тым што робіцца амэрыканскія сілы. (Пэджман) “У часе размоваў з людзьмі чуваць стрэлы мінамётаў, выбухі ракетаў і амэрыканскія вайсковыя самалёты. Гараць дамы. Людзі маюць розныя меркаваньні, што да таго, хто ў гэтым вінаваты. Некаторыя адкрыта папракаюць армію ас-Садра, а іншыя - і іх большасьць, маюць моцныя анты-амэрыканскія настроі і лічаць, што вінаватыя Злучаныя Штаты”
XS
SM
MD
LG