Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан перадасьць Пакістану палонных


ІСЛАМАБАД. Пакістанскія афіцыйныя асобы заяўляюць, што прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзаі паабяцаў перадаць Пакістану 400 пакістанскіх вязьняў, якія ваявалі на баку Талібану і знаходзяцца ў аўганскіх турмах ад 2001 году. У адказ, Пакістан перадасьць Аўганістану 250 вязьняў-аўганцаў, якія знаходзяцца цяпер на пакістанскай тэрыторыі. Між тым Карзай адмовіўся сысьці ў адстаўку да прэзыдэнцкіх выбараў, прызначаных на 9 кастрычніка. Гэтага патрабавалі 12 ягоных канкурэнтаў, якія заявілі, што ў адваротным выпадку будуць байкатаваць выбары.
XS
SM
MD
LG