Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі вайсковец прызнае сваю віну


МАНГАЙМ. У Нямеччыне у вайсковай базе ЗША ў горадзе Мангайм адбываюцца на гэтым тыдні папярэднія слуханьні ў справе чатырох амэрыканскіх жаўнераў, якія абвінавачваюцца ў зьдзеках над ірацкімі вязьнямі ў турме Абу-Граіб каля Багдаду. Суд павінен вырашыць, ці будзе гэтая справа перададзеная ў вайсковы трыбунал. Адзін з падазраваных, старэйшы сяржант Іван Фрэдэрык заявіў, што прызнае перад судом сваю віну адносна некаторых абвінавачваньняў у сувязі са справай аб зьдзеках над вязьнямі у турме Абу Грайб. Ён не паведаміў пакуль канкрэтна, якія абвінавачваньні прызнае.
XS
SM
MD
LG