У пятніцу 27 жніўня Віктар Зуеў зноў выйдзе на рынг — гэтым разам супраць эгіпэцкага спартоўца Магамэда аль-Саеда. Пераможца гэтага бою трапіць у фінал і будзе там змагацца за алімпійскае золата. Ці ёсьць у віцебскага баксёра рэальны шанец перамагчы Магамэда аль-Саеда? З гэтым пытаньнем я зьвяртаюся да кіраўніка фэдэрацыі боксу Беларусі Аляксандра Грыгарава.
(Грыгараў: ) “У Алушце на трэніровачным зборы Зуеў яго адправіў у накаўт”.
(Карэспандэнт: ) “А што аль-Саед рабіў у Алушце?”
(Грыгараў: ) “Рыхтаваўся да Алімпійскіх гульняў. Эгіпцяне туды прыяжджалі й рыхтаваліся разам з баксёрамі Ўкраіны й Беларусі. І вось яго паставілі супраць Зуева на спарынг. Баксёр з Эгіпту зламаў руку, паваліўся, нават больш не трэніраваўся, быў у гіпсе”.
Я пацікавіўся ў кіраўніка фэдэрацыі, хто можа стаць супернікам Віктара Зуева ў галоўным паядынку.
(Грыгараў: ) “У фінале будзе кубінец. У нас задача стаяла такая перад нацыянальнай камандай: калі не трапляеш на расейца ці на кубінца, дзе, шчыра кажучы, нам цяжкавата, то ты павінен ісьці далей”.
(Карэспандэнт: ) “А калі на амэрыканца?”
(Грыгараў: ) “А што амэрыканцы ў аматарскім боксе? Так, амэрыканцы моцныя ў прафэсійным боске. Але ў аматарскім яны не такія ўжо й моцныя”.
Кіданьне молату традыцыйна было беларускім відам спорту. Дастаткова згадаць імёны Міхаіла Крываносава, Рамуальда Кліма, Аляксея Балтоўскага, Ігара Астапковіча. Спартыўнае чынавенства нават заплянавала Івану Ціхану ў Афінах залаты мэдаль. Аднак Іван узьняўся толькі на трэцюю прыступку п’едэсталу гонару. І ён, і Ігар Астапковіч, і Вадзім Дзевятоўскі не дацягнулі да сваіх лепшых вынікаў аж 4–5 мэтраў, на што адразу зьвярнуў увагу ў эксклюзіўным інтэрвію нашаму радыё славуты чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1964 году ў Токіё Рамуальд Клім:
(Клім: ) “Ну, пакажы яны гэтыя вынікі! Але ў іх пік формы прайшоў паўтара месяца таму. І потым, яшчэ адно: усе спаборніцтвы ў Беларусі, асабліва ў кіданьнях, заўжды праходзяць у Стайках, дзе ідэальныя ўмовы. І пасьля гэтага прыйсьці на стадыён, дзе тысяч 70 заўзятараў... Гэта трэба мець вельмі моцныя нэрвы і ўстойлівы характар, каб не разгубіцца”.
А генэральны сакратар фэдэрацыі лёгкай атлетыкі Беларусі Барыс Крыштановіч лічыць: перашкодзіла тое, што паміж беларускімі кідальнікамі молату няма сапраўднай дружбы:
(Крыштановіч: ) “Астапковіч трэніруецца ў адным месцы, Ціхан — у іншым, адасоблена, Дзевятоўскі — у трэцім, і таксама абсалютна адасоблена. Калі бы яны сябравалі, можа, у іх і лепш атрымалася бы. Гэта нашая старая хвароба, мы ўжо гэта праходзілі”.