Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візыт аўганскага прэзыдэнта ў Пакістан


ІСЛАМАБАД. Аўганскі прэзыдэнт Хамід Карзаі распачаў сёньня візыт у суседні Пакістан. Галоўная тэма, якую абмяркуе Карзаі з пакістанскім прэзыдэнтам Мушарафам, гэта сумесная барацьба супраць узброеных груповак, што дзейнічаюць у абедзьвух краінах. Назіральнікі адзначаюць, што візыт адбываецца напярэдадні празыдэнцкіх выбараў у Аўганістане і Карзаі, хзутчэй за ўсё, зьвернецца да Мушарафа з просьбай зрабіць усё магчымае, каб ваяўнікі з Пакістану не перайшлі ў Аўганістан і не сарвалі галасаваньня. Будзе ўзьнятае таксама пытаньне ўдзелу ў галасаваньні прыкладна мільёна аўганскіх уцекачоў, якія дагэтуль застаюцца ў Пакістане. Між тым у Аўганскай правінцыі Хост працягваецца шырокамаштабная антытэрарыстычная апэрацыя. Аўганскія ўрадавыя войскі пры падтрымцы авіяцыі атакуюць пазыцыі талібаў, якія хаваюцца ў гарах.
XS
SM
MD
LG