ЕРУСАЛІМ. Палестынскае кіраўніцтва выказвае занепакаеньне з нагоды таго, што ЗША не пратэстуюць супраць пабудовы новых ізраільскіх дамоў на тэрыторыі Заходняга берагу Ярдану.
Паводле прэм’ер-міністра Палестынскай аўтаноміі Ахмэда Карэя, гэтае будаўніцтва ёсьць грубым парушэньнем “Дарожнай мапы” - міжнароднага пляну ўрэгуляваньня га Блізкім Усходзе.
Чалец кіраўніцтва аўтаноміі Саеб Эракат заявіў:
(Эракат) “Гэта парушае мірны працэс і двухбаковае пагадненьне. Калі нашы землі і надалей будуць захопліваць, дык тады паўстае пытаньне, дзе ўвогуле будзе месьціцца Палестынская дзяржава?”
Між тым амэрыканскія афіцыйныя асобы сьцьвярджаюць, што фармальна плян не парушаецца, бо новыя дамы будуюцца ў межах ужо існуючых пасяленьняў і пра захоп палестынскіх земляў няма гаворкі.