Сьпярша – пра ўчорашні каляндар.
22 жніўня ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца апостал Мацей. “Пасьля Мацея”, казалі нашыя продкі, “мужык на полі не пацея”. Гэта значыць, што палявыя працы ўжо былі пераважна скончаныя.
Учора Расея сьвяткавала Дзень свайго сьцяга: менавіта 22 жніўня 1991 году быў адноўлены ў якасьці дзяржаўнага гістарычны расейскі трыкалёр. Згадаем, што ў Беларусі гістарычны дзяржаўны бел-чырвона-белы сьцяг быў адменены прэзыдэнтам Лукашэнкам у 1995 годзе. З таго моманту ён стаў сьцягам патрыятычных сілаў краіны.
22 жніўня ў 1898 годзе ў Троцкім павеце пад Вільняю нарадзіўся гісторык Генрык Лаўмянскі. У міжваенны час Лаўмянскі быў прафэсарам Віленскага ўнівэрсытэту і шмат дасьледаваў гісторыю нашага краю, напісаў кнігі пра мінуўшчыну Вялікага Княства Літоўскага, пра Наваградзкае ваяводзтва ды шмат іншага.
Цяпер – пра сёньняшнія памятныя даты.
На 23 жніўня 1430 году была прызначаная каранацыя вялікага князя Вітаўта. Такім чынам, другі сярэднявечны кіраўнік беларускіх земляў мусіў стаць каралём. Першым амаль 200 гадоў дагэтуль у Наваградку быў каранаваны Міндоўг. І вось цяпер у Троцкім замку чакалі асьвячонае папам рымскім кароны, якую вёз пасол Сенька Гедыголдавіч. Лічыцца, што на польскай мяжы карону гвалтам адабралі палякі. Нібыта загад на тое даў раўнівы стрыечны брат Вітаўта польскі кароль Ягайла. Так ці інакш, а Вітаўт празь месяц пасьля няўдалае каранацыі памёр.
23 жніўня 1939 году ў Маскве быў падпісаны пакт аб ненападзе паміж СССР і Нямеччынай, шырака вядомы як пакт Молатава-Рыбэнтропа. Сакрэтны пратакол да гэтага пакту прадугледжваў падзел сфэраў уплыву паміж бальшавіцкай і фашысцкай імпэрыямі. У прыватнасьці Беларусь у выніку гэтага пакту страціла старую сталіцу Вільню і Віленшчыну на карысьць Літвы.
23 жніўня Вугоршчына адзначае Дзень памяці падзеяў 1956 году, калі савецкія танкі ўварваліся на вуліцы Будапэшту, каб вярнуць вугорцаў у нялюбы ім сацыялістычны лягер. У часе гэтай акцыі загінула вялікае мноства мірных людзей.
23 жніўня ў розныя гады прыйшлі на сьвет сярэднявечны аўстрыйскі дыплямат і падарожнік Зыгмунт Гербэрштэйн, які падрабязна апісаў тагачасную Беларусь; расейскі пісьменьнік беларускага паходжаньня Аляксандар Грын, аўтар папулярных “Пунсовых ветразяў”, і народны паэт Беларусі Пімен Панчанка.