Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слуханьні у справе абвінавачаных амэрыканскіх вайскоўцаў


МАНХАЙМ (Нямеччына). У Нямеччыне пачнуцца перадсудовыя слуханьні у справе чатырох амэрыканскіх вайскоўцаў, якія абвінавачваюцца у зьдзеках над вязьнямі у ірацкай турме Абу Грайб. Слуханьні адбудуцца у вайсковым судзе на амэрыканскай вайсковай базе у Манхайме. Усяго сямёра амэрыканскіх вайскоўцаў былі абвінавачаныя у зьдзеках над вязьнямі у турме Абу Грайб, адна асоба ужо была прызнаная судам вінаватай у траўні сёлета і асуджаная на адзін год зьняволеньня.
XS
SM
MD
LG