КАБУЛ. Супрацоўнікі ААН зьвярнуліся да гэнэральнага сакратара арганізацыі Кофі Анана з прозьбай адклікаць з Афганістану іх калегаў з прычыны надзвычай высокага узроўню небясьпекі. Прозьба была перададзеная пасьля чарговага нападу на супрацоўнікаў місіі ААН два дні таму у горадзе Фарах на захадзе Афганістану.