БАГДАД. Адзін польскі жаўнер загінуў у Іраку і яшчэ шасьцёра – параненыя у выніку выбуху з аўтамабілю, які праязджаў каля вайсковага канвою блізу гораду Хілах. Польскія жаўнеры пачалі страляць пасьля нападу і забілі некалькі нападнікаў.
Трое амэрыканскіх жаўнераў былі забітыя і пяцёра параненыя у выніку некалькіх нападаў у Багдадзе і яго ваколіцах цягам апошніх 24 гадзінаў.
Паводле ірацкай паліцыі, старэйшы паліцыйскі афіцэр быў забіты у горадзе Рамадзі, на захадзе ад Багдаду.