Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джон Кэры просіць умяшальніцтва выбарчай камісіі


ВАШЫНГТОН. Джон Кэры, кандыдат ад дэмакратаў на будучых прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША, зьвярнуўся да выбарчай камісіі з прозьбай спыніць паказ тэлевізійнага кліпа, у якім ставіцца пад сумлеў запіс адносна вайны у Вьетнаме. У кліпе сьцьвярджаецца, што Кэры маніў пра сваю службу у Вьетнаме і адмаўляюцца яго антываенныя погляды пасьля вяртаньня з Вьетнаму. У сваёй перадвыбарчай кампаніі Джон Кэры часьцяком згадвае сваю службу у Вьетнаме і раны, атрыманыя там. Кэры зьвінаваціў у стварэньні кліпа групу ветэранаў, якія працуюць нелегальна на перадвыбарчую кампанію Джорджа Буша. Прэсавы прадстаўнік Белага дому адхіліў гэтыя абвінавачваньні.
XS
SM
MD
LG