Сёньня адвакат спадара Леванеўскага Аляксандар Бірылаў, а таксама Аляксандар Васільеў правялі прэсавую канфэрэнцыю. Паводле адваката, Валеры Леванеўскі дзявяты дзень не спыняе галадоўкі, паколькі большасьць ягоных патрабаваньняў ня выкананая. Напрыклад, ён хоча сустрэцца з судзьдзём, які будзе весьці працэс, каб лепей азнаёміцца з крымінальнай справай, у якой шэсьць тамоў.
(Адвакат: ) “Справа будзе разглядацца ў адкрытым судовым паседжаньні, прысутнічаць на ім змогуць усе ахвотныя, у залежнасьці ад таго, наколькі будзе напоўненая заля”.
Дастаўляць у суд спадара Леванеўскага будуць пад вартай. Праўда, Аляксандар Бірылаў напісаў хадайніцтва наконт зьмены меры стрыманьня. Ён спасылаецца на тое, што зарэгістраваная ініцыятыўная група Валерыя Леванеўскага, які жадае ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі.
Аляксандар Васільеў паведаміў, што абвінавачаньне трымаецца на паказаньнях некалькіх пэнсіянэраў:
(Васільеў: ) “Складваецца ўражаньне, што яны пісалі пад дыктоўку, чалавек пяць усяго. Яны напісалі, што бачаць у тэксьце верша абразу прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь”.
Спадар Васільеў зазначыў, што па заданьні пракуратуры міліцыянты абышлі кватэры ў тых дамах, дзе былі знойдзеныя ўлёткі зь вершам. Але большасьць апытаных нічым не дапамаглі міліцыянтам.