Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карзай адмовіўся падаць у адстаўку


КАБУЛ. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай адмовіўся падаць у адстаўку, да чаго яго заклікалі супернікі на будучых прэзыдэнцкіх выбарах. Першыя ў гісторыі Аўганістану выбары прэзыдэнта маюць адбыцца ў кастрычніку. У сераду адзін з кандыдатаў Абдул Сатар Сырат сказаў, што ўсе 17 кандыдатаў на прэзыдэнцтва будуць байкатаваць выбары, калі Карзай не падасьць у адстаўку. Аднак пазьней чатыры кандыдаты заявілі, што не пагаджаліся далучацца да закліку аб адстаўцы Карзая.
XS
SM
MD
LG