Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ас-Садр адмаўляецца спыніць ваенныя дзеяньні


НЭДЖЭФ (ІРАК). Адзін з асноўных дарадцаў шыіцкага рэлігійнага лідэра Муктады Ас-Садра абвясьціў, што Ас-Садр адмаўляецца спыніць ваенныя дзеяньні. У сераду Ас-Садр заявіў, што прымае патрабаваньне часовага ірацкага ўраду распусьціць свае ўзброеныя групоўкі, але спачатку трэба спыніць баявыя дзеяньні. Сёньня міністар часовага ірацкага ўраду Касэм Даўд сказаў, што Ас-Садр павінны заявіць аб роспуску так званага Войска Мэхдзі, якое яму падпарадкоўваецца, інакш супраць яго пачнуць вялікі наступ. Хуткім часам пасьля гэтага дарадца ас-Садра Шэйх Ахмэд Ас-Шэйбані заявіў журналістам, што Ас-Садр адкідае патрабаваньні ураду.
XS
SM
MD
LG