“Наша ніва”, 1914 год:
“У Мінску злажыўся камітэт грамадзянскай помачы бедным семьям запасных чыноў і апалчэнцоў узятых на вайну. У камітэт увайшлі прэдстаўнікі усіх націй і праўленьне выбрана такжэ с прэдстаўнікоў усіх націй. Заклік камітэту надрукаваны на чатырох мовах — па расейску, па польску, па беларуску і па жыдоўску. Губэрнатар мінскі прыпыніў высяленьне жыдоў з вёсак, а такжэ і ўсе судовыя позвы на жыдоў аб незаконным торгу і арэндзі зямлі”.
“Беларус”, 1974 год. Ст.Станкевіч піша:
“Як паказалі абодвы мінулыя гады, сьвяткаваньні Купалавых угодкаў і Сьвяты Паэзіі выліваліся не ў савецкую, а ў вагульна нацыянальную й патрыятычную маніфэстацыю. Яны сталіся высокім нацыянальным уздымам, ня толькі нясугучным, але й супярэчным фарызэйскай нацыянальнай палітыцы Камуністычнай партыі. Трэба думаць, што забарона гэтай маніфэстацыі ўсё-ж не магла выйсьці ад ЦК Камуністычнай партыі Беларусі, хоць цяперашні ейны першы сакратар Пётр Машэраў… ужо ці (не) раз паказаў сябе большым рэнегатам, чымся ўсе іншыя беларускія рэнегаты да яго й пры ім. Забарона мусіла прыйсьці з Масквы”.
“Народная газета”, 1994 год. Зьбігнеў Бжэзіньскі адказвае на пытаньне Анатоля Майсені:
“На мой погляд, нацыянальнае пачуцьцё ў беларусаў разьвітае ў меншай ступені, чым ува ўкраінцаў. Ува ўкраінцаў, адпаведна, — у меншай ступені, чым у палякаў і г.д. Гэта цалкам зразумела, бо Беларусь была аб’ектам скіраванай русіфікацыі цягам цэлых стагодзьдзяў з часу падзелу польска-літоўска-беларускага суграмадзянства. Патрэбен час, каб нацыянальны дух у Беларусі па-сапраўднаму вырас да ўзроўню самазьберажэньня й самааднаўленьня. Тым ня менш, ужо цяпер я адчуваю, як сярод беларускай інтэлігенцыі расьце цікавасьць да нацыянальнай гісторыі й літаратурнага фальклёру. І думаю, што гэты працэс пойдзе яшчэ хутчэй”.