Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першыя алімпійскія мэдалі Беларусі: срэбра Ганны Бацюшкі і бронза Тацяны Стукалавай у жаночай штанзе


Ул. інф.

Сёньня беларуская зборная заваявала першыя алімпійскія мэдалі. Срэбраны мэдаль здабыла штангістка ў вагавай катэгорыі да 63-ці кіляграмаў Ганна Бацюшка. Яна ўстанавіла ўсясьветны рэкорд ў рыўку і падняла 115 кіляграмаў. У штуршку Бацюшка падняла 127 з паловаю кіляграмаў, і агульная сума склала 242 з паловаю кіляграмы.

Ганна нарадзілася ў Пінску ў 1981 годзе. На мнулагоднім чэмпіянаце сьвету ў Ванкувэры Бацюшка была бронзавай прызёркай.

Трэцяй у гэтай вагавай катэгорыі стала віцяблянка Тацяна Стукалава.

Перамагла ўкраінка Натальля Скакун.

(Фотаздымак агенцыі Reuters)
XS
SM
MD
LG