Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часовы ўрад Іраку заклікаў прыхільнікаў Аль-Садра неадкладна здацца


НАДЖАФ: Міністр абароны ў часовым урадзе Іраку-Газім аль-Шаалан заявіў, што прыхільнікі шыіцкага клірыка аль-Садра мусяць здацца цягам бліжэйшых пару гадхзінаў, інакш атрымаюць урок, які не забудуць ніколі. У часе прэс-канфэрэнцыі ў Наджафе ён сказаў, што сёньня адбудзецца вырашальная бітвы, якая закончыць супрацьстаяньне паміж кааліцыйнымі сіламі і прыхільнікамі аль-Садра ў Наджафе. Жорсткія баі працягваюцца там ужо два тыдні. Раней, у інтэрв’ю тэлеканалу Аль-Арабія Шаалан сказаў, што амэрыканскія сілы маюць намер канчаткова здушыць супраціў сілаў Аль-Садра. Учора, міністр абароны ЗША Рамсфэльд заявіў, што наўрад ці амэрыканскія сілы будуць атакаваць мячэць імама Алі, сьвятое месца для шыітаў, у якім хаваюцца партызаны з Арміі Магдзі. Сёньня, амэрыканскія гелікоптары атакавалі пазыцыі паўстанцаў у цэнтры Наджафу. Сёньня, каля 1000 дэлегатаў спрабуюць абраць нацыянальную ассамблею, якая будзе назіраць за працай часовага ўраду да часу заплянаваных на студзень выбараў.
XS
SM
MD
LG