Больш за 10 дзён афіцыйны Менск жадае пабачыць адказ Міжнароднага алімпійскага камітэту на свае пратэсты з нагоды абвяшчэньня спадара Сівакова пэрсонай нон грата ў Грэцыі. Паводле шэфа беларускай місіі на Алімпіядзе Анатоля Іванова, 15 жніўня факсам, а наступным днём кур’ерам афінскаму офісу МАК даслалі ліст з просьбай даць адказ на заяву пратэсту ад 6 жніўня, калі Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі запатрабаваў склікаць выканкам МАК і разгледзець сытуацыю, што склалася вакол Юрыя Сівакова. Таксама 15 жніўня ў Афінах адбылася сустрэча зь віцэ-прэзыдэнтам МАК Віталем Сьмірновым, падчас якой прайшлі кансультацыі што да справы спадара Сівакова.
Аднак прэсавая сакратарка МАК Эмануэль Маро заявіла Радыё Свабода:
(Маро: ) “Што зрабіў МАК, дык гэта тое, што мы сабралі інфармацыю ў гэтай справе, каб высьветліць, што дакладна адбылося. І нас паінфармавалі, што спадар Сівакоў — пэрсона нон грата ў краіне. Я ня ведаю, што рабіў спадар Сьмірноў і што кажа беларуская дэлегацыя. Мы не атрымлівалі ніякіх дадатковых запытаў ні ад каго іншага”.
Міжнародны алімпійскі камітэт яшчэ раз нагадаў, што ня будзе даваць ніякіх адказаў з нагоды рашэньня ўраду Грэцыі не дазволіць уезд у краіну беларускаму міністру