КАБУЛ. Эўрапейскі Зьвяз зьбіраецца паслаць 25 экспэртаў для дапамогі ў правядзеньні прэзыдэнцкіх выбараў у Афганістане. Раней Эўракамісія выдзяліла на падтрымку выбараў 24 мільёны эўра. Выбары заплянаваныя на 9 кастрычніка. Супернікам цяперашняга прэзыдэнта Хаміда Карзая будуць яшчэ 17 кандыдатаў.