Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Буш заявіў, што Вашынгтон плянуе вывесьці з Заходняй Эўропы і Ўсходняй Азіі значную частку амэрыканскіх сілаў.


Кастусь Бандарук, Прага Амэрыканскі прэзыдэнт абгрунтаваў гэты крок новымі пагрозамі і неабходнасьцю прыставацца да зьмененай сытуацыі ў сьвеце. (Буш: ) “Новы плян дапаможа нам ваяваць і выйграць войны ХХІ-га стагодзьдзя. Ён умацуе нашыя саюзы ва ўсім сьвеце, якія мы ствараем з нашымі новымі партнэрамі, каб лепей захаваць мір. Плян зьменшыць таксама стрэс нашых вайскоўцаў і іхных сем’яў”.

Аб гэтым прэзыдэнт ЗША паведаміў ў часе сустрэчы з групай амэрыканскіх вэтэранаў у Сынсынаты. Джордж Буш адзначыў, што пасьля заканчэньня халоднай вайны зьвяліся новыя пагрозы, у прыватнасьці, з боку такіх тэрарыстычных груповак як Аль-Кайда.

Падрабязнасьці новага пляну пакуль невядомыя, але мяркуецца, што зь Нямеччыны і з дэмілітарызаванай зоны ў Паўдзённай Карэі будуць выведзеныя каля 70 тысяч вайскоўцаў і каля 100 чалавек зь іхных сем’яў. Амаль палова амэрыканскіх вайсковых аб’екатаў у Эўропе будзе закрытая.

Паводле амэрыканскага экспэрта Маркуса Корбіна, перадыслякацыя амэрыканскіх сілаў будзе мець эканамічныя наступствы для некаторых краінаў. Прысутнасьць 70 тысяч вайскоўцаў ЗША ў Нямеччыне азначае працу для 15 тысяч немацаў. Цяпер у адпаведнасьці з новым плянам ад прысутнасьці амэрыканскіх сілаў на сваёй тэрыторыі скарыстаюць эканомікі новых саюзьнікаў ЗША: Польшча, Баўгарыя і Ўзбэкістан. Аднак гэта ня будуць базы ў цяперашнім выглядзе, невялікія, затое мабільныя і эфэктыўныя сілы хуткага рэагаваньня.

(Корбін: ) “Я не кажу “базы”, бо ў адпаведнасьці з новай мадэльлю гэта будуць, хутчэй, аб’екты ў Польшчы, Баўгарыі і Ўзбэкістане, якія змогуць хутка рэагаваць ў разе неабходнасьці. Няма патрэбы ўтрымліваць у гэтых краінах вялікую колькасьць вайскоўцаў”.

На думку Маркуса Корбіна, рэформа і перадыслякацыя ўзброеных сілаў ЗША ў краіны Ўсходняй Эўропы, бліжэй да межаў былога Савецкага Саюзу, запатрабуе яшчэ шмат часу. У кожным разе, на думку амэрыканскага экспэрта, Злучаныя Штаты павінныя паступова элімінаваць тыя віды зброі, якія ў свой час былі прызначаныя для супрацьстаяньня Савецкаму Саюзу. У прыватнасьці, тады прыдатныя былі зьнішчальнікі Ф-22, аднак цяпер Пэнтагон плянуе пабудову ваенных самалётаў новай генэрацыі-Ф-22s, што будзе каштаваць 4 мільярды даляраў у год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG