Пра тое, што Аляксей Прыходзька ўцёк ад пакараньня, кажуць ягоныя сябры і сваякі з Салігорску, якія яго нібыта бачылі 16 жніўня ў Салігорску. Мясцовы праваабаронца Леанід Мархотка паведаміў Радыё Свабода пра тое, што Аляксея Прыходзьку ўжо шукае ня толькі міліцыя, але і КГБ:
(Мархотка: ) “Прыяжджалі людзі, якія назваліся супрацоўнікамі КГБ зь Менску, і прыходзіў мясцовы ўчастковы, які казаў бацьку, што вельмі будзе кепска ягонаму сыну, як зловяць”.
3 жніўня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску актывісты АГП Аляксей Прыходзька і Натальля Зубарэвіч разгарнулі расьцяжку са словамі “10 гадоў дыктатуры. Сыдзі, Лукавы”. За гэта Аляксей Прыходзька быў арыштаваны судом на 15 сутак, Натальлі Зубарэвіч далі 10 сутак арышту. Падчас утрыманьня ў ізалятары-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна Аляксею Прыходзьку стала кепска, хуткая дапамога адвезла яго ў шпіталь у пасёлку Бараўляны. Дзяжурны міліцыянт Карповіч з ізалятару пацьвердзіў, што вязьня забралі дактары. Паводле закону, за арыштаванага, які знаходзіцца на лячэньні, супрацоўнікі ізалятара не адказваюць, шукаць яго ў выпадку ўцёкаў мусіць мясцовая міліцыя. Міліцыянт Карповіч настойліва раіць уцекачу добраахвотна вярнуцца і адбыць усе 15 дзён арышту, інакш суд пакарае яго паўторна на такі ж тэрмін.
Вядомы палітычны актывіст Валер Шчукін, які неаднойчы сядзеў у ізалятары на Акрэсьціна, лічыць, што прычынай уцёкаў маглі стаць умовы ўтрыманьня:
(Шчукін: ) “Там горш, чым у турме і калёніі”.
У прэсавай службе КГБ Беларусі не пацьвердзілі зьвестак пра тое, што супрацоўнікі гэтай установы ўдзельнічаюць у пошуках Аляксея Прыходзькі.