Падчас разбору скаргаў выявіліся дзьве найбольш распаўсюджаныя зьявы: у складзе ініцыятыўных групаў некаторых патэнцыйных кандыдатаў аказаліся людзі, якія потым пісьмова сьведчылі, што іх уключылі туды бязь іхнай згоды, альбо непаўнагадовыя асобы, якія згодна з законам ня могуць удзельнічаць у выбарчай кампаніі. Пры гэтым ёсьць шмат сьведчаньняў, калі ад сяброўства ў ініцыятыўных групах людзі адмаўляліся ў выніку ціску з боку мясцовых адміністрацыяў.
У выпадку з жодзінскім актывістам Аляксеем Лапіцкім сярод 57 асобаў, што уваходзілі ў групу, адной дзяўчыне ня споўнілася 18 гадоў. Усёй групе адмовілі ў рэгістрацыі. Спадар Спадар Лапіцкі сваю памылку прызнаў, але зьвяртаў увагу Цэнтарвыбаркаму на тое, што акруговая камісія паставілася да сваёй працы фармальна. За пяць дзён з моманту падачы сьпісу ніхто з выбарчай камісіі не паказаў на памылку, не прапанаваў яе выправіць. Усё цягнулі да самага апошняга моманту, калі часу ўжо не хапае:
(Лапіцкі: ) “Мы хацелі выказацца і прапанаваць іншы шлях дзеяньняў. Напрыклад, мы хацелі спаслацца на тое, што ініцыятыўная група паўнавартасная, калі ў ёй ёсьць больш за дзесяць чалавек, адпаведна з Выбарчым кодэксам. Можна было зрабіць наступным чынам: вывесьці гэтага чалавека са складу ініцыятыўнай групы і захаваць яе ў складзе 56 чалавек, даць магчымасьць гэтым людзям рэалізаваць сваё права выбарчай ініцыятывы”.
Аднак сябры Цэнтарвыбаркаму такога падыходу не падтрымалі. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ва ўсім вінаваціць самаго Аляксея Лапіцкага:
(Ярмошына: ) “Гэта група церпіць з-за самага галоўнага чалавека — кіраўніка ініцыятыўнай групы, які мусіць дакладна праверыць усе сьпісы. Тут ня група церпіць. Групе — усё роўна, наадварот, лепш не працаваць. Кіраўнік групы адказны за ўсіх асобаў са сьпісу, калі ён не праверыў, то значыць, гэта ягоныя праблемы”.
Пасьля паседжаньня я спытаў спадарыню Ярмошыну, ці можна разьлічваць на тое, што ў будучыні сытуацыі, падобныя на тыя, што здарылася са спадаром Лапіцкім, будуць вырашацца больш спрыяльна для прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. Старшыня Цэнтарвыбаркаму адказала:
(Ярмошына: ) “А навошта? У нас і без таго дастаткова шмат ахвотных, як бачыце. Да наступнага разу ўсе навучацца і будуць дзейнічаць згодна з законам”.
17 жніўная Цэнтарвыбаркам зацьвердзіў адмысловую назіральную раду, якая будзе кантраляваць правядзеньне агітацыйнай кампаніі ў сродках масавай інфармацыі. Яе ўзначальвае першая намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Сярод сямі асобаў, што ўваходзяць у раду, няма ніводнага прадстаўніка незалежных СМІ.