Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Я жыву па вуліцы з назвай 60 год БССР. Ад гэтай назвы становіцца сьмешна, гаротна і крыўдна".


RFE/RL Водгукі слухачоў - 17 жніўня. Кожны дзень з 21:00 да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 2292271 і пакінуць сваё паведамленьне.

(Мікола Саскевіч:) “Дзень добры, шаноўнае панства! На вялікі жаль, я цяпер жыву па вуліцы з назвай 60 год БССР. Ад гэтай назвы становіцца сьмешна, гаротна і крыўдна. Таму я хачу зьвярнуцца да нашых людзей, каб яны зірнулі ў нашую гісторыю і ўбачылі, колькі вялікіх і таленавітых людзей дала нашая зямля нам і ўсяму сьвету: вялікія нашыя літоўскія князі і каралі Польшчы, храбрыя і таленавітыя паўкаводцы, вялікія паэты і пісьменьнікі, вялікія патрыёты нашай радзімы і вялікія рэлігійныя хрысьціянскія сьвятары, вялікія вучоныя і вандроўнікі, вялікія нашыя палітыкі.

Літаральна нядаўна я прачытаў у газэце “Народная Воля” пра нашага вялікага вучонага Барыса Кіта. Ён жа гордасьць нашай нацыі! Ці паслухайце, пачытайце нашага вялікага паэта Рыгора Барадуліна – ён гордасьць нашай нацыі. Паслухайце нашага вялікага патрыёта Зянона Пазьняка, Івонку Сурвілу – яны таксама гордасьць нашай нацыі. І шмат іншых сумленных, храбрых і таленавітых людзей зьяўляюцца гордасьцю нашай нацыі. Яны ўсе – нашыя літвіны.

Я б хацеў жыць па вуліцы з назвай нашай гістарычнай нацыянальнасьці літвін. Дарэчы, побач з намі ў “Старажытным горадзе”, цяпер ужо вёска Юрач, ёсьць возера з назвай нашай нацыянальнасьці Літвін. І памятаю ў дзяцінстве ў вёсцы Юрач я адпачываў у спартовым лягеры, я тады займаўся грэка-рымскай барацьбой, дык вось, кафэ, якое знаходзілася ў цэнтры вёскі мела назву таксама “Літвін”. Гэта былі брэжнеўскія камуністычныя часы, цяпер назву зьмянілі.

І яшчэ я ведаю, што вялікі наш паэт Адам Міцкевіч заўсёды марыў і імкнуўся, каб нашая краіна вызвалілася ад гнёту Расейская імпэрыі і зноў вярнулася да сваёй гістарычнай сапраўднай назвы Літва. Паэт сільна любіў сваю краіну Літва.”

(Спадар:) “Спадары Свабоды! Вось я выказваю сваё меркаваньне. Вы на ўвесь сьвет трубіце, што на Беларусі няма свабоды – дыктатура, усё выцісьняецца, няма свабоды слова. І ў той жа час, вы свабодна, знаходзячыся ў сталіцы гэтай краіны, дзе дыктатура, вядзеце антыдзяржаўную прапаганду, абражаеце беларускі народ, прэзыдэнта. Ці не надыйшоў час вам убрацца зь Менску, не дачакаўшыся пакуль гэтым зоймецца КГБ?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG