Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Нэджэф прыедзе дэлегацыя з Багдаду


НЭДЖЭФ. ІРАК. Чакаецца што дэлегацыя Ірацкай нацыянальнай канфэрэнцыі наведае сёньня сьвяты для мусульманаў горад Нэджэф, каб паспрабаваць скончыць канфлікт паміж ваяўнікамі радыкальнага шыіцкага клірыка Мактады аль-Садра з аднаго боку і амэрыканскімі і ірацкімі вайсковымі сіламі з другога. Мяркуецца, што сябры дэлегацыі зьвернуцца да прыхільнікаў аль-Садра з заклікам аддаць зброю ды далучыцца да палітычных працэсаў у краіне. Дэлегацыя мае мандат ад больш чым 1000 ірацкіх палітычных і рэлігійных лідэраў, якія сустрэліся ў Багдадзе, каб абраць часовую нацыянальную асамблею – заканадаўчы ворган, які быў бы часткай ірацкага ўраду. Між тым аўтарытэтная міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch скрытыкавала рашэньне ірацкіх уладаў выдаліць усіх журналістаў з Нэджэфу. На думку праваабаронцаў, адсутнасьць замежнай прэсы можа мець у плыў на ўзровень бясьпекі цывільных жыхароў Нэджэфу.
XS
SM
MD
LG