Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне занепакоеныя перадысьлякацыяй войскаў ЗША


БЭРЛІН. Нямецкія афіцыйныя асобы выказваюць занепакаеньне з нагоды заявы прэзыдэнта ЗША пра намер адклікаць дзесяткі тысячаў амэрыканскіх жаўнераў з амэрыканскіх базаў у Нямеччыне. Амэрыканскія жаўнеры, якія знаходзяцца ў Нямеччыне ад часоў Другой Сусьветнай вайны даюць тысячы працоўных месцаў немцам, якія жывуць побач базаў ЗША, ды зарабляюць на абслугоўваньні войска. У панядзелак Джордж Буш заявіў, што цягам бліжэйшага дзесяцігоддзя, будуць перадысьлякаваныя каля 70 тысячаў амэрыканскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца цяпер за мяжой. (Буш) “Сьвет моцна мяняецца і нашая пазыцыя таксама мусіць мяняцца. Гэта важна для саміх жаўнераў і для падаткаплацельшчыкаў. Такім чынам мы зможам больш эфэктыўна разьмеркаваць нашыя сілы, каб пашыраць свабоду і мір”. Акрамя Нямеччыны, войскі будуць адкліканыя з Японіі і Паўночнай Карэі. Куды гэтыя часткі будуць пераведзеныя – невядома. Буш адзначыў толькі, што войскі будуць перадысьлякаваныя такім чынам, каб быць у стане больш эфэктыўна адказваць на пагрозы XXI стагоддзя , зьвязаныя перадусім з тэрарызмам і зброяй масавага зьнішчэньня.
XS
SM
MD
LG