Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран заклікае ірацкія ўлады працаваць для вызваленьня дыплямата


ТЭГЕРАН. Улады Ірану заклікалі часовы ўрад Іраку забясьпечыць як мага хутчэйшае вызваленьне іранскага дыплямата, які зьнік на мінулым тыдні па дарозе з Багдаду ў горад Кербала. Адказнасьць за зьнікненьне ўзяла на сябе групоўка Ісламскае войска Іраку. Яна пагражае забіць дыплямата, калі Іран ня вызваліць некалькі сотняў ірацкіх вязьняў, якія нібыта знаходзяцца ў турме ад часоў ірана-ірацкай вайны ў 1980-я гады.
XS
SM
MD
LG